Информация

Урок, дзе словы набываюць сілу

У 9 «А» класе сярэдняй школы N73 г.Гомеля быў праведзены адкрыты ўрок па тэме “Эпіграф” у рамках дэкады экалогіі. Вучні падчас выканання практыкаванняў аналізавалі экалагічныя праблемы, разважалі над сувяззю паміж чалавекам і прыродай.

Пад спеў птушак вучні пабывалі на ўлонні прыроды і падзяліліся ўражаннямі. Яркім момантам урока было складанне ўласных выказванняў на экалагічную тэму. Урок атрымаўся займальным, інфармацыйна насычаным і цікавым.

Официальные ресурсы