Информация

"Гастра-фэст па-беларуску"

Калі на свеце нехта дзесьці
Умее добра працаваць –
То ўмее ён і смачна з'есці,
I адпаведна - згатаваць!
Такімі словамі ў ДУА "Сярэдняя школа 73" гасцінна запрасілі вучняў і настаўнікаў прыняць удзел у гастранамічным фэсце "Гастра-фэст па-беларуску".
На суд удзельнікаў мерапрыемства былі прадстаўлены стравы беларускай нацыянальнай кухні, вучні прынялі ўдзел у кулінарнай віктарыне, а пераможцам была прадстаўлена магчымасць паспрабаваць стравы на смак.
Цудоўны настрой, прыемныя ўражанні пакінула мерапрыемства ў вучняў, выклікала цікавасць да побыту і культуры продкаў, беларускіх народных традыцый, звычаяў.

Официальные ресурсы