Информация

"Кулінарны эрудыт"

Трэйці дзень тыдня беларускай мовы і літаратуры (22.02.2023 г.)у ДУА "Сярэдняя школа N73 г.Гомеля" прайшоў у лепшых традыцыях беларускай гасціннасці. Вучні 5, 9, 10 класаў актыўна прынялі ўдзел у гастранамічным фэсте "Беларуская кухня", дзе яны пашырылі свае веды пра кулінарныя традыцыі беларусаў. На мерапрыемстве былі прадстаўлены самыя смачныя стравы на погляд вучняў.
Прадстаўнікоў 6-8 класаў зацікавіла віктарына "Кулінарны эрудыт". Акрамя адказаў на цікавыя пытанні, усе прысутныя змаглі паспрабаваць стравы беларускай кухні.

Официальные ресурсы