"Кулінарная гасцёўня"
9 красавіка ў ДУА "Яслі-сад-сярэдняя школа №73 г.Гомеля" прайшло мерапрыемства "Кулінарная гасцёўня" для вучняў 6"В" класа. Мэтай мерапрыемства было даведацца і бліжэй пазнаёміцца з беларускай нацыянальнай кухняй. Вучні ўзгадвалі прыказкі і прымаўкі, а таксама творы беларускіх пісьменнікаў, дзе апісваюцца стравы, і аналізавалі іх. На працягу ўсяго часу вучні адчувалі сябе спакойна, зацікаўлена, як дома ў бабулі. Скончылася мерапрыемства дэгустацыяй страў і іх абмеркаваннем.
View the embedded image gallery online at:
https://school73.by/ru/prijom-v-shkolu/2659-kulinarnaya-gastsjo-nya#sigProId0a1248fc44