Информация
Урок, дзе правілы прапісваюць любоў да прыроды
У рамках метадычнай дэкады экологіі ў 6 "Г" класе ДУА "Сярэдняя школа №73 г.Гомеля" прайшоў урок па тэме "Падпарадкавальныя злучнікі, іх ужыванне і правапіс".
Выхаваўчая задача ўрока: садзейнічаць экалагічнаму выхаванню вучняў. Эпіграфам да ўрока сталі словы В .А. Сухамлінскага: "Свет, які акружае дзіця, - гэта перш за ўсё, свет прыроды з бязмежным багаццем з'яў, з невычэрпнай прыгажосцю. Тут, у прыродзе, вечная крыніца дзіцячага розуму".